Ведай нашых

З 7-га снежня ў Менску стартуе тыдзень беларускай кухні. Гэты праект па праве заслугоўвае ўвагі і непасрэдна ўдзелу гараджан і гасцей сталіцы. Сэнс такі - ў пэўны тыдзень, ва ўсіх установах горада (якія вырашылі прыняць удзел у акцыi) аб'яўляецца тыдзень беларускай кухні. Як правіла выбіраецца 5 страў з нацыянальнай кухні якія будуць подаваць ў установах на працягу ўсяго тыдня. Характэрны той факт, што рэцэптура і кошт на стравы - фіксаваны, і ўстановы не павінны змяняць рэцэпт або кошт страў, якія ўдзельнічаюць у акцыі. Гэты праэкт закліканы пазнаёміць беларусаў з іх нацыянальнай кухняй. Бо не сакрэт, што ў многіх склаўся стэрэатып пра беларускую кухні, многiя лiчаць, што акрамя бульбы ды драніка з¢есьцi нiма чаго.

Але гэта зусім не так. Беларуская кухня - гэта кухня з многовекавой гісторыяй. Вядома, цалкам справядліва, што беларуская кухня асацыюецца з бульбай. Аднак не гледзячы на, тое што ў распараджэнні нашых дзядуль і бабуль быў даволi бедны выбар прадуктаў, яны навучыліся рабіць сапраўды царскія стравы з самага простага. На сённяшні дзень не справядліва забыты той факт, што каханай стравай беларуса была не бульбачка, а каша і ўсё што звязана з злакавай раслiннасцью. А  гэтаж вельмі карысна для здароўя. З злакавых культур рабілі кашы, варылі кісялі. Кашы елі з полиуками, мёдам, маслам, скваркамі, мясам, малаком,  а ў цяжкія часы і пустую.

Бульба ў рацыёне беларуса з'явілася досыць позна, а да гэтага нашы прадзеды з задавальненнем гатавалi капусту, буракі, моркву, агуркі. Гародніну салілі, варылі, смажылi. Яшчэ адзін адметны факт, што ў беларускай кухні асобнае месца займаюць смажаныя стравы. Ці як іх часта апісваюць ня густыя і ня вадкія i не вараныя. Што было чужа беларусу дык гэта жараная ежа. Ня елі нашы прадзеды і дэсертаў, аддавалі перавагу лясным ягады, садавіна, мёд або проста малако. Наша нацыянальная кухня характэрная тым, што яна здаровая, стравы карысныя, якія спрыяюць даўгалеццю, а галоўнае з ня дарагіх прадуктаў, якія ёсць пад рукой ў кожнай гаспадыні. Жывiце смачна, шануйце сваё!